Память и боль белорусской земли © Средняя школа №1 г. Ляховичи

 

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

 
Государственное учреждение образования
"Средняя школа №1 г. Ляховичи"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

Работа с персональными данными

 

© copyright

 

Память и боль белорусской земли


ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 5 января 2022 г. № 146-З

О геноциде белорусского народа


ГЕНОЦИД БЕЛОРУССКОГО НАРОДА

ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЕ МАТЕРИАЛЫ И ДОКУМЕНТЫ


ИЗ ТЕНИ ХОЛОКОСТА


Геноцид белорусского народа в годы Великой отечественной войны

(виртуальный музей)


В Беларуси опубликована карта лагерей смерти, которые действовали на территории БССР в годы ВОВ

(подробнее)


Будем помнить вечно... (интерактивная карта)


Интерактивный плакат

  .

Населенные пункты Ляховичского района, сожженные немецко-фашистскими захватчиками во время Великой Отечественной войны

подробнее.../свернуть

Название

Довоенный р-н

Довоенная обл.

Дата

Домов до войны

Людей до войны

Разрушено домов

Убито людей

1

Березки

Ляховичский

Барановичская

 

13

62

4

5

2

Божки

Ляховичский

Барановичская

 

31

158

11

9

3

Буды, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

1

 

1

 

4

Ведьма

Ляховичский

Барановичская

5—6 июля 1944 г.

47

89

15

0

5

Гиричполь

Ляховичский

Барановичская

 

7

41

3

2

6

Горбачи

Ляховичский

Барановичская

 

81

418

17

17

7

Городище

Ляховичский

Барановичская

 

104

 

24

 

8

Гороховщина

Ляховичский

Барановичская

 

1

 

1

 

9

Гута

Ляховичский

Барановичская

 

80

380

60

14

10

Дубина, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

3

17

3

 

11

Завинье

Ляховичский

Барановичская

24 июня 1941 г.

132

374

125

2

12

Задворье

Ляховичский

Барановичская

 

45

135

28

9

13

Залужье

Ляховичский

Барановичская

март 1943 г.

106

689

106

60

14

Замошье, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

4

 

4

 

15

Ковали

Ляховичский

Барановичская

 

41

203

16

9

16

Крагли

Ляховичский

Барановичская

 

41

210

24

7

17

Красное

Ляховичский

Барановичская

 

1

 

1

 

18

Кулики

Ляховичский

Барановичская

 

85

350

34

10

19

Куршиновичские хут.

Ляховичский

Барановичская

январь 1944 г.

5

 

5

 

20

Лабузы

Ляховичский

Барановичская

июль 1944 г.

62

192

59

0

21

Липница, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

3

 

3

 

22

Литва

Ляховичский

Барановичская

 

180

420

90

4

23

Малая Лотва

Ляховичский

Барановичская

 

115

 

110

 

24

Мариново

Ляховичский

Барановичская

июнь 1941 г.

18

66

16

3

25

Медведичи

Ляховичский

Барановичская

 

195

623

49

73

26

Набережная (Воньки)

Ляховичский

Барановичская

июль 1944

48

156

44

0

27

Низкие, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

2

 

2

 

28

Новоселки

Ляховичский, Кривошинский с/с

Барановичская

 

171

677

44

32

29

Новоселки

Ляховичский, Новоселковский с/с

Барановичская

июль 1944 г.

171

677

44

32

30

Пирштуки

Ляховичский

Барановичская

июль 1944 г.

54

120

35

12

31

Подлесье

Ляховичский

Барановичская

 

118

593

18

 

32

Рогачи

Бытенский

Барановичская

март 1943 г.; февраль, июнь 1944 г.

75

300

63

15

33

Русиновичи

Ляховичский

Барановичская

 

77

1109

26

0

34

Своятичи

Ляховичский

Барановичская

 

181

1817

98

22

35

Святица

Ляховичский

Барановичская

март 1943 г.

200

964

200

106

36

Селявичи

Ляховичский

Барановичская

 

6

39

4

0

37

Станчики

Ляховичский

Барановичская

июль 1944 г.

33

134

32

8

38

Старинка, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

2

 

2

 

39

Староселье

Ляховичский

Барановичская

 

41

154

12

3

40

Стрельцы

Ляховичский

Барановичская

 

52

260

26

1

41

Тальминовичи

Ляховичский

Барановичская

 

103

385

80

1

42

Трабовичи

Ляховичский

Барановичская

 

35

140

20

8

43

Тумаши

Ляховичский

Барановичская

 

33

174

8

11

44

Туховичи

Бытенский

Барановичская

июнь 1944 г.

113

678

106

15

45

Хвойно, хут.

Ляховичский

Барановичская

 

3

 

3

 

46

Хотяж

Ляховичский

Барановичская

сентябрь 1943 г.

30

123

29

0

47

Щербово

Ляховичский

Барановичская

5—6 июля 1944 г.

61

265

24

11

48

Яцковщина

Ляховичский

Барановичская

осень 1942 г.

27

131

18

10


  .

Голас памяці. Свяціца — палеская сястра Хатыні

подробнее.../свернуть

Ужо ў Крывошыне стаяў гарнізон, былі немцы ў Залужжы, а свяцічане ўсё лета 1941 года не бачылі немцаў. Толькі чуткі даходзілі аб зверствах і здзеках фашыстаў.

Лес пачьнаўся амаль за агародамі, што было вельмі зручна тым, хто не хацеў лішніх вачэй. Таму ў вёску часта прыходзілі байцы і камандзіры, якія не здолелі вырвацца з акружэння, стварылі партызанскія атрады і групы і працягвалі барацьбу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі. I не было ў Свяці-цы хаты, дзе б гэтым людзям адмовілі ў дапамозе, не падзяліліся з імі сціплай ежай, адзеннем. Так Свяціца стала партызанскай вёскай. А ворагі ненавідзелі яе жыхароў, баяліся нават узмоцнены гарнізон тут паставіць. Разумелі, што доўга не ўтрымаюцца яны ў партызанскай вёсцы.

Фашысты наведвалі Свяціцу толькі днём, на машынах. Наязджалі, каб   паздзекавацца над людзьмі, папалохаць хуткай расправай, нарабаваць няхітрага сялянскага скарбу, адабраць жывёлу. У такія дні ў вёсцы стаяла страляніна, лямантавалі жанчыны. Першы раз Свяціцу спрабавалі спаліць у студзені — лютым 1943 года. У той час і вырашылі свяцічане перабрацца ў лес, бо разумелі, што з вёскай ворагі ўсё роўна расправяцца. Ад партызан ведалі аб становішчы на фронце, чакалі Чырвоную Армію, верылі ў хуткае вызваленне.

Многа нялёгкіх дзён было ў гісторыі вёскі Свяціца, але два з іх — асаблівыя.   I няхай лепш аб гэтым гавораць сведкі.

Русакевіч Таццяна Андрэеўна:

— Першы раз немцы прыехалі ў дзярэўню тады, як бульбу ўбіралі, жыта дзе-нідзе канчалі ўжо. З Крывошына яны прыехалі. На машынах. Чулі мы, што забіраюць усё, што людзей забіваюць. Вось некаторыя, як убачылі іх, пабеглі ў кусты хавацца.   А  яны — страляць.   Гумно тады толькі спалілі. Пабралі ў каго карову, у каго курэй. I паехалі.

А партызаны ў нас часта былі. Вёска наша ў лесе. Немцаў не было. Адзін стараста. Ды ён ціхі быў. Зла людзям не рабіў. Жора-партызан пры-ходзіў. Нібы ён за камандзіра быў. Але ці вайсковы, ці не, не ведаю. У цывільным яны ўсе. Мы гэтых хлопцаў жораўцамі і звалі. Хлеб ім пяклі, адзежу ладзілі.

Адно ж неяк, як раз другая зіма вайны была, каляды канчаліся (студзень 1943 — С. Ф.), партызаны папярэдзілі, што немцы ўсё ж збіраюцца спаліць нас. Кажуць, што вёска — бандыцкае гняздо. Параілі нам варту на дарогах выстаўляць... У тую страшную ноч мы таксама не спалі. Сястра ўсю ноч хадзіла па вуліцы. Замерзла вельмо. Мароз быў вялікі. Пад ранак зайшла ў хату пагрэцца. Прылегла ля мяне. Я з дзецьмі на палацях была. Раптам дзевер Міхась у хату скочыў. «Немцы!» — крычыць. Бегаю па хаце, дзяцей хапаю. Радзюжкі якія. Мароз жа на вуліцы. Зусім не знаю, што рабіць. Нібы чула сэрца бяду... Тады, хто сілу меў,— уцяклі. А ў мяне трое дзяцей. Раман — грудны. Падвязала яго ў хусце на грудзі. Так і насіла ўвесь час. Міхась запрог каня. На першым возе — ятроўка паехала, мы за ёй на другім. Яны паспелі ў кусты ўехаць, а мы не. Насустрач вазы з арудзямі і людзьмі ў белым. Падумалі, партызаны. Я яшчэ сястры кажу: «Вось, Ганна, у партызаны ўехалі». Чуем— страляюць. Бачу, Ганна хіснулася. «Падайце»,— прахрыпела. А Мішка — бегчы. Пападалі мы ў снег. Ганна яшчэ здужала Мішку за ногі ўхапіць і ўпала на яго. Так сваім целам і закрыла, Маня не паспела скочыць з воза. Яе конь панёс па лесе. Спудзіўся мо стрэлаў. Падышлі тыя людзі, што ехалі нам насустрач на вазах. Чуем — гергечуць. Немцы! Ну, усё, думаю. Тут і канец нам... Падышлі. Рулі наставілі. Адзін нагой Ганну патоўхаў, тады перавярнуў нагою ж на спіну. Кажа «партызан капут». Другі мяне стрэльбай тоўхае, каб уставала. А Міша ўхапіўся за яго рулю і крычыць нема: «Не страляй». Той качае яго па зямлі, б'е нагамі. А сынок мой мяне ратуе, не адарваць яго ручкі ад той немцавай стрэльбы. Другі падышоў, разам дзіця на снезе валтузяць. Астатнія ж рагочуць вакол, гергечуць па-свойму. Я ўстала, хусту паправіць хачу, а на руках кроў. Чую — галава баліць. Вось, бачыце, ямка. Паранілі, бачыш, яны мяне. Сястру забілі, а мяне паранілі. Раманка за ўвесь час нават не піснуў. Iвыцяла ж яго моцна, як з воза звалілася. А ён, мой сынок, маўчаў. Пакідалі нас у свае вазы. I Маню прыцяглі з лесу. Не ўратавалася і яна. Я, як конь яе панёс, думала,  што  мо  хоць  дачушка  ўратуецца.

Прывезлі да вёскі. Зруб у нас на ўскрайку стаяў. А Ганну, забітую, так на дарозе і пакінулі. Прывялі ў той зруб. Пытаюцца, дзе партызаны. Я не ведаю. Праўда, не ведала. Хлеб спячы, адзежу зашыць — дапамагала, а ведаць, дзе яны, нашто мне. Ды каб і ведала, не сказала б. Нам жа ўсё адно — смерць. Б'юць мяне: то ў адзін бок па галаве, то ў другі. А кроў цячэ. Крычыць нейкі, лаецца. Дзеткі, Маня з Мішкам, туляцца, за спадніцу хаваюцца. А Раманка маўчыць. Думаю, памёр мой сынок. Холадна гэтак, а ён у адной хусце да грудзей прывязаны. Разулі мяне, стаю босая, ужо і холаду не чую. Тоўхаюць, каб ішла на вуліцу. Выходзім. Цяпер, думаю, усё. Паб'юць нас, і дзетак не пашкадуюць. А Мішка ўсё хоча мне босыя ногі нейкай анучай акруціць. «Табе холадна, мамо»,— плача. Ой, мой сынок, пойдам ужо, кажу. Прывялі ў хату Курловіча Рамана Фаміча. Гаспадары ўцекчы паспелі. А там яшчэ людзі ёсць, якіх палавілі такжа, як і нас. Зноў б'юць усіх, усё партызан пытаюцца. I дзетак не шкадуюць. Паставілі нас да сцяны. Васьмёра ўзрос-лых і пяцёра дзетак. Тут і ятроўка мая, і Ганна Савіч, і Сава Буйкевіч, і іншыя. На парозе кулямёт паставілі. Ужо і немец за ім лёг. Рукі ў гору загадваюць падняць. А я не магу. Пабітая ўся, кроў з галавы цячэ, свету ўжо не бачу. Усё роўна мне — паб'юць, ці не. Дзетак шкада. Раптам убягае іхні афіцэр. Русявы такі, шэравокі. Крычыць на тых, што нас страляць збіраліся. Так і не даў. Потым у нас казалі людзі, што нібыта латышы нас тады ад смерці збавілі, не далі пастраляць. Мяне тады тыя латышы перавязалі, кроў сунялі. У хаце мы сядзелі яшчэ доўга. Баяліся выходзіць. Каб за намі з вёскі не прыйшлі на другі дзень, то не знаю, колькі б мы ў той хаце сядзелі б.

Вярнуліся ў вёску. Немцаў няма. Той жа дзень, як мучылі нас, паехалі на Залужжа. У хатах усё пазабіралі, усе вокны пабілі, паламалі ўсё, што маглі, панішчылі. Паехалі мы на дарогу, забралі Ганну. Той жа дзень у мяне яшчэ пяцігадовая пляменніца Жэнька памерла. Выскачылі яны з хаты ў чым былі. Трое дзяцей. А мароз вялікі. Маці не здолела ўратаваць усіх. Пахавалі мы нашых забітых, ды пайшлі ў лес.

Муж Таццяны Андрэеўны Іван Аляксеевіч Русакевіч з братам Міхаілам, адправіўшы жанчын з дзецьмі ратавацца, засталіся ў хмызняку за хатай, паглядзець, што будзе. Бачылі яны, як людзей да школы зганялі, як білі іх, чулі, як лаяліся карнікі на вяскоўцаў. Людзі па вуліцы ішлі, часам амаль раздзетыя, нават дзеці. Іван Аляксеевіч з братам у рукі немцаў не трапілі. Яны не ведалі, што ў гэты ж час іх жонак і дзяцей катуюць гіт-лераўцы.

Сям'я Русакевічаў пасля жудасных падзей таго студзеньскага дня разам з большасцю свяцічан пакінула вёску. Перабраліся ў лес, пабудавалі з хваёвых галін буданы і жылі. Як жылі, можна ўявіць. Зіма 43-га была даволі суровай, марознай і завейнай. Зямлянкі ў такіх умовах выкапаць было нельга. Цёплага адзення таксама амаль ні ў кога не засталося. Хто ўцякаючы што захапіў — тое і было. Смялейшыя, маладыя, хадзілі калі-нікалі ў вёску. Хоць бульбы з капцоў дастаць. I па-ранейшаму Свяціца, якая жыла цяпер у буданах на лясных астраўках сярод балот, працягвала дзяліцца апошнім з партызанамі, дапамагаць, чым магла. Народныя мсціўцы таксама, калі што з ежы адбіралі ў немцаў, дзяліліся з людзьмі гэтай гаротнай вёскі. Таццяне Піліпаўне Курловіч тады было 10 гадоў. Многае ў жыцці забылася, а зіма і вясна 1943 года засталася ў памяці, нібы перажытыя ўчора.

Курловіч Таццяна Піліпаўна:

— Наша сям'я пайшла разам з усімі. Мама збаялася заставацца ў вёсцы пасля таго, як загінуў наш тата. Цяжка было нам у лесе. У мамы нас шасцёра. Меншанькай Нінцы гадкі паўтара мо й было. Я добра не паматаю. Ой, як цяжка было нам без бацькі! Забілі ж яго праклятыя вылюдкі ў мяне на вачах.

...Ранічкай мама прыбегла з вёскі, мы крышку на адлёце жылі, бліжэй да лесу, і кажа: «Піліп, будуць дзярэўню паліць. Уцякаймо». Пачалі збі-рацца. Каб, значыць, што з ежы ды адзення прыхапіць, дзяцей жа колькі! Павязалі бацькі вузлы. Тато і кажа: «Бяжыце праз дарогу і ў лес». Мы з братам Юлікам і пабеглі. А бацька ў гэты час згледзеў немцаў,  якія  якраз   выязджалі   з   лесу. Ён закрычаў нам, каб хутчэй вярталіся назад. Падбег, схапіў за рукі, і мы пабеглі да двара. Раптам стрэл. Бачу, тато падае. «Хутчэй, дзеткі, у хату»,— кажа. А на ганку лемантуе маці. У двары я аглянулася. Бачу, бацька прыўзняўся, мусіць, каб паўзці дадому, бо быў паранены ў нагу. А тыя ўжо пад'ехалі бліжэй і з аўтамата па ім адразу стрэлілі, як толькі ўбачылі, што ён варухнуўся. Упаў тато другі раз. Як немцы праехалі, мы яго ў хату перанеслі. Кроў цячэ. Усе грудзі пасечаны. А ў вёсцы, чуем, лямант стаіць, страляніна. Мама ўсё ж пабегла па доктара. Там трапіла ў аблаву. Так і стаяла з усімі ля школы, не ведаючы, ні што з татам, ні што з намі, малымі. Пакуль тыя латышы не адпусцілі ўсіх. Вярнулася вечарам. Тато яшчэ жывы быў... Амаль следам за ёю ў двор наехала многа немцаў. Я цяпер думаю, што гэта яны апанавалі наш двор, як ужо вярталіся з вёскі, бо скаціны многа нагналі. І ў нас таксама пабралі. Толькі дзве каровы ўратаваліся. Да гэтага часу памятаю жах свой перад тымі людзьмі. Тату яны загадалі вынесці з хаты. А куды? Ен жа ледзь дыхае. А на вуліцы мароз. Вынеслі ў гумно. Адзін немец зайшоў да нас. Я сцялася ўся, а ён пачаў даказваць, што бацьку шкада, што яны думалі, нібыта ён партызан. Назаўтра тато памёр. Мы тады ў лес усе пайшлі.

...Бывала ў будане ля вогнішча лежымо пад радзюжкамі, адзін шчыльненька ля аднаго. Мароз аж трашчыць. Меншыя есці просяць. Ой, гора! Не забыць мне гэтага ніколі ў жыцці. Нінка, ведама дзіцятка маленькае, ноччу ручкі высуне з-пад радзюжкі, а іх мароз і прыхопіць. На раніцу бачы-мо, што на ручках скура палопала і кроў цячэ. Яна і не плача, толькі есці просіць. Мама ж галодная, усё, што ёсць, нам аддае. У грудзях у яе нічога няма, Нінку карміць няма чым. Шасцёра дзяцей у лесе. Паспрабуй пакармі ўсіх. Большыя дзе што здабывалі, неслі малым. Старэйшы брат у вёску бегаў. Але што стуль можна было прынесці!

А пасля настаў яшчэ адзін страшны ў маім жыцці дзень—11 сакавіка 1943 года. Некаторыя той дзень у веску пайшлі, думалі, мо бульбы ад-капаюць. Ды не дайшлі. Убачылі, што немцы шыбуюць на наш востраў. Вярнуліся, каб папярэдзіць людзей. Усе разбягацца пачалі, хто куды. У каго вазы былі, пакідалі дзеці на вазы. У нас тожа свой воз быў. Але пакуль мы ўсе пасядалі — наш воз аказаўся апошнім. Едамо, а ўзадзі — страляніна. Раптам пярэднія пасталі. Спыніліся і мы. Мама кажа старэйшым Мані і Алёшу, каб беглі за людзьмі і, калі нас паб'юць, каб хоць косці пахавалі. Тыя пабеглі. А мы адышлі мо метраў за 50 у хмызняк. Густы такі. Тут і пачулі, як злавілі матчыну сястру Волю і б'юць. Цяжарная яна была, ды нага яшчэ паранена. Як вазы пасталі, яна і не магла ўцячы. Чуем — б'юць, лаюцца. А пасля Юлька закрычала: «Мамачка мая! Не біце!» Немцы гамоняць нешта па-свойму, крычаць. Так і забралі тады цётку Волю і Юльку. Іх, пасля мы даведаліся, у Залужжы разам з іншымі спалілі.

Як вазы пасталі, наша сястра Ліда, яна жыла з хроснымі бацькамі за дачку і ехала наперадзе, вярнулася да нас, каб дапамагчы чым. Там цётку Волю б'юць зусім недалека ад нас, вось-вось і нас знойдуць. А мама аслабела, не можа ісці. Лідка малых хапае, цягне ў кусты глыбей, просіць: «Мамачка, родненькая, пойдам яшчэ крышку», А мама пройдзе колькі і стане. «Што мне рабіць з вамі? Не ўцяком. Хай ужо б'юць. Хоць гора гэта скончыцца. Не будамо мучыцца»,— гаворыць і плача. I мы плачам і цягнем яе далей. А брацік Юлік, яму восем тады было, паўзе апошнім і рукою снег замятае, каб не знайшлі тыя вылюдкі нас. Так і ўратаваліся. Добра, што не было сабак. Вярнуліся пасля ў вёску — усё начыста спалена, і наша гаспадарка таксама. Як жыць?.. Свірэпу варылі, елі. Тады з голаду і памерла наша Нінка.

Цяжкая доля выпала палескай вёсцы Свяціца. Большасць жыхароў выратавалі густыя навакольныя лясы ды балоты. Таму і не спасцігла іх горкая доля хатынцаў. Але тых, каго злавілі,— знішчылі. Перада мною сівая, з вялікімі сумнымі вачыма, старая бабуля.

 

Курловіч Антаніна Іосіфаўна:

— Я тады з дзецьмі ўратавалася, мужа майго злавілі і спалілі ў Залужжы. Iятроўку маю Вольгу, цяжарная яна была, і дачушку яе Юльку. Колькі гадоў прайшло, а сэрца баліць. Многа разоў ужо расказвала пра тую бяду. Iдзецям, вось у школу прыходжу, расказваю аб тым, што перажыла наша дзярэўня. Хай ведаюць, хай помняць. ...Праз колькі дзён пасля таго, як хацелі тыя вылюдкі пабіць нас у лесе, да мяне прыйшлі людзі з Залужжа. Кажуць, што можна тых, спаленых, забраць, каб пахаваць. Я ведала, што і муж мой Рыгор там. Паехалі разам з дзеверам. Пазнала я свайго Рыгора па лапіку кашулі на спіне. Ён на спіну ўпаў і дзе шчыльна да зямлі прылегла цела, там не згарэла. А так усё — адзін попел, чорны вугаль. Ад яго недалёка і Воля ляжала. Здагадалася, што яна, бо злеваруч рабёначак абгарэлы, увесь чорненькі ляжаў, і не поймеш, ці хлопчык, ці дзяўчынка. Жывот як прагарэў, так рабёнак і вываліўся. А справаруч у Вольгі таксама дзіцячы труп абгарэлы. Па грабеньчыку і пасме валаскоў, што захаваліся пры зямлі, пазнала ятроўчыну дачушку Юльку. Сабралі ўсё. Труны такія маленькія парабілі, бо што туды класці — адны вуголлі ад людзей засталіся. На свяціцкіх могілках пахавалі. Ад дзярэўні нашай толькі могілкі тады цэлымі і засталіся. Людзі пакапалі зямлянкі, так і жылі ў іх, дачакаліся нашых.

Ні ахвяры, ні пакуты — нішто не паставіла жыхароў Свяціцы на калені. На месцы папялішчаў выкапалі зямлянкі. Вёска ж засталася партызанскай. У кожнай зямлянцы народныя мсціўцы маглі разлічваць на шчырую сустрэчу, на дапамогу. З ляснымі братамі свяцічане дзялілі апошні кавалак хлеба, у якім было больш мякіны і лебяды, чым мукі. Партызаны ж, як маглі, падтрымлівалі сваіх сяброў. I аб жораўцах, іаб цыганкоўцах, як на-зываюць іх жыхары Свяціцы, у людзей засталася самая добрая памяць.

                                                                                          Святлана Фокіна.

// Фокіна,С. Свяціца – палеская сястра Хатыні / Святлана Фокіна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелСЭ. – Мінск, 1989. – С. 229-231.


  .

Голас памяці (з успамінаў К.А. Равякі)

подробнее.../свернуть

Казімір Адамавіч Равяка нарадзіўся ў 1937 г. у в. Смаленікі. Член КПСС. Скончыў гістарычны факультэт БДУ імя Леніна ў 1962 г. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў у БДУ. Аўтар кнігі “Пунічныя войны”

 

 

 

Вайна… Нам, дзецям, яна была не зусім зразумелай і здавалася спачатку не такой страшнай, як дарослым. Аб яе імклівым набліжэнні напомніў збіты фашыстамі над вёскай Смаленікі савецкі ваенны самалёт, які ўпаў у балота каля ракі Шчара. Жыхары вёскі пахавалі экіпаж самалёта на краі вёскі, каля скрыжавання дарог. Пасля вайны астанкі загінуўшых былі перахаваны ў брацкую магілу ў райцэнтры.

Фашысты наляцелі нечакана і адразу пачалі ўстанаўліваць свае парадкі: у лесе, за рэчкай Свідраўкай, яны расстралялі некалькі савецкіх актывістаў, а хутка масавы расстрэл яўрэяў вёскі Мядзведзічы ўскалыхнуў усё наваколле. I мы, дзеці, пазналі, што такое вайна. Гітлераўцы расстралялі ўсіх, хто выклікаў падазрэнне. Асабліва не давалі літасці жыхарам хутароў, баючыся іх сувязі з партызанамі. Многія хутары былі спалены, а іх жыхары забіты. Дом майго дзядзькі Кірыліка Ігната стаяў сярод лесу і балота каля вёскі Стараселле. Сюды часта заходзілі партызаны. Фашысты даведаліся пра гэта, забралі дзядзьку і ў хуткім часе расстралялі. Несуцешнае гора заставіла цётку змалымі дзецьмі і старымі бацькамі пераехаць да нас у вёску Смаленікі. Так у  цеснай хаце жылі дзве сям'і. Такіх „перасяленцаў" было шмат ужо на першым месяцы вайны. Многіх мужчын немцы зганялі ў пра- цоўныя лагеры на лесараспрацоўкі. Адзін з такіх лагераў быў створаны на станцыі „Буды". Там знаходзіўся і мой бацька, яму пашчасціла адтуль уцячы. Для аховы новага парадку фашысты шукалі дапамогі ў насельніцтва, вярбавалі мужчын у паліцыю. Знаходзіліся і здраднікі, але як ні стараліся гітлераўцы і паліцаі, жахары не ішлі служыць у паліцыю, аказвалі пасільную дапамогу партызанам, якія часта начамі  рабілі баявыя аперацыі на шашы, ставілі міны на асобных участках дарогі, знішчалі сувязь. Аднойчы гіт лераўцы сагналі ў былуюшколу моладзь усіх навакольных вёсак для адпраўкіна катаржныя работы ў Германію. Многія тады назаўсёды развіталіся са сваёй Радзімай, не вярнуліся дадому.

Ваеннае ліхалецце, здавалася, ніколі не скончыцца. Аднак да нас даходзілі звесткі, што Чырвоная Армія гоніць фашыстаў на Захад. Радаваліся і чакалі ўсе. I вось надышло лета 1944, гітлераўцы адступаюць. На станцыі Райтанаў усе пуці заняты саставамі з іх ваеннай тэхнікай, нарабаваным дабром і эвакуіраванымі салдатамі. Як радаваліся мы, калі даведаліся, што немцы не паспелі вывезці некалькі складоў з лыжамі і бамбукавымі палкамі. 3 нецярплівасцю чакалі зімы, каб апрабаваць трафеі. Адступаючы, фашысты бамбілі Мядзведзічы, пачаўся пажар, які працягваўся некалькі дзён і прычыніў вялікія страты: згарэла цэнтральная частка вёскі, былі забітыя і паране-ныя. Побач з дамамі з'явіліся шматлікія зямлянкі. Шмат радасці было, калі мы ўбачылі, што школу ад агню ўратаваў цынкавы дах. Некранутымі         засталіся клуб і касцёл. Бомбы, гаварылі, прызначаліся ў першую чаргу для яго, як назіральнага пункта.

Вайна адышла ад нашых мясцін, але яшчэ давала аб сабе знаць нават нам, дзецям. Адна з санчасцей, якія ішлі за арміяй, на некалькі дзён спынілася ў лесе за рэчкай Свідраўкай, побач з вёскай Смаленікі. Лета стаяла гарачае. Параненых было многа, знаходзіліся яны ў палатках і ў акопах, якія засталіся яшчэ ад першай сусветнай вайны. Па некалькі разоў у дзень мы насілі ім хлеб, малако, яйкі. Яны з намі дзяліліся кавалачкамі цукру. Праз нейкі час шпіталь зняўся, а пра яго існаванне тут напаміналі дзве магілы пад бярозкай на ўскрайку лесу, у якіх былі пахаваны памёршыя ад ран савецкія воіны. У 1950-х гадах іх астанкі былі перанесены ў брацкую магілу ў Ляхавічы. Пасля вызвалення ва ўсіх вёсках адкрываліся пачатковыя школы. А ў Мядзведзічах - сямігодка. Смаленіцкая пачатковая школа месцілася ў прыватным доме ібыла перапоўнена пераросткамі. Нялёгка давалася вучоба. Настаўнікаў не хапала. У Смаленіцкай школе іх было двое. Дзяўчына з сямігадовай адукацыяй (яна вучыла нас і вучылася разам з намі) і Плескацэвіч Станіслаў Іванавіч - наш гонар (ён завочна вучыўся ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы) вучыліся не па падручніках, іх тады не было. Чыталі ўсё, дзе быў надрукаваны які-небудзь тэкст. Часам падручнікамі былі абрыўкі газет. Чарніла рабілі з чырвоных буракоў і сажы, пісалі на розных кавалачках паперы. Алоўкаў і сшыткаў спачатку таксама не было. Запомніўся першы сшытак за 5, а аловак да 10 рублёў. Каляровыя алоўкі звычайна дарылі за добрую вучобу, і яны прыносілі столькі радасці, колькі не можа адчуць ні адзін сучасны школьнік, атрымліваючы самы прывабны падарунак. У трэцім класе з'явіліся падручнікі, праўда, адзін на некалькі чалавек. Асабліва застаўся ў памяці падручнік „Гісторыя" (4-ы клас), тоўстая кніжка без адзінай ілюстрацыі. Па некалькі разоў чыталі заданне, але матэрыял ніяк не засвойваўся. Хоць пазней я стаў гісторыкам, але гісторыя ў пачатковай школе была для мяне самым нялюбым прадметам. Толькі ў старшых класах сярэдняй школыпа-сапраўднаму палюбіў гісторыю, дзякуючы выдатнаму педагогу гісторыку Серафіме Захараўне Зыскінай.

Колькі прынесла радасці і слёз доўгачаканая перамога, Дзень 9 Мая! Радыё тады яшчэ не было, і людзі з хаты ў хату неслі гэтую добрую вестку. Мы адразу пабеглі ў Мядзведзічы - цэнтр усяго жыцця. Там, на школьным двары, нехта імгненна змайстраваў трыбуну і пачаўся мітынг - самы шчаслівы з усіх мітынгаў і сходаў нашага жыцця. Гаварылі, што вайна скончылася, што хутка вернуцца чырвонаармейцы і жыхары, якіх фашысты вывезлі на катаржныя работы ў Германію, і настане радаснае жыццё. Людзі плакалі ад радасці і ад гора. Прайшлі гады, але я і сёння памятаю тыя горкія і радасныя слёзы маіх аднавяскоўцаў.

Жыццё паступова наладжвалася, але цяжкія ваенныя гады адчуваліся ва ўсім: хадзілі   ў   даматканай   вопратцы, самаробным абутку, хлеба бачылі не заўсёды.

У 1947 годзе, пасля сканчэння пачатковай школы, многія з нас перайшлі вучыцца ў Мядзведзіцкую сямігодку. Сярэдніх школ у той час у раёне было тры: Ляхавіцкая, Падлеская і Крывошынская: праз тры гады адкрылася сярэдняя школа і ў Мядзведзічах. Да гэтага часу тут працаваў клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, ветэрынарны пункт, пошта і магазіны. Кінаперасоўка прывозіла кінафільмы. Радаваліся мы ўсяму, але асабліва бібліятэцы, у якой было, нам здавалася, многа кніг, хоць змяшчаліся яны на некалькіх паліцах. Мы з захапленнем чыталі ўсё, што знаходзілася ў нашым храме культуры. Жылі цяжкавата, але цікава і весела. Радыё і электрычнасці яшчэ не было. Два разы на месяц дэманстравалі кінафільмы, праводзіліся вечары, спартакіяды, экскурсіі. У 1949 г. радыёфікавалі Мядзведзічы, а ў 1952 годзе - Смаленікі і іншыя вёскі. Непамерная радасць прыйшла і для дзяцей, і для дарослых. І мне здаецца, тагачасная радыёперадача рабіла большае ўражанне, чым сучасная праграма па каляровым         тэлевізары. Электрычнае святло з'явілася значна пазней, не было яго і да сканчэння намі сярэдняй школы. Старшыя класы на другой змене займаліся пры газавых лямпах. Раскошай лічылася, калі ў класе стаялі дзве лямпы. Наш класны кіраўнік Уладзімір Васільевіч Пракапенка - наша любоў, радасць і гордасць – выкладаў матэматыку. А яшчэ ён вучыў культуры паводзін, чаго так не хапала нам, сельскім хлопцам. Ён і яго жонка Марыя Васільеўна - ветэраны школы. Гэта старажылы і школы і вёскі Мядзведзічы. Заўчасна памёр завуч школы Жукаў Іван Іванавіч, якога вельмі баяліся вучні. А ён усё сваё нядоўгае жыццё аддаў аднаму - навучыць грамаце нас, якія не ведалі рускай мовы. Звычайнай у нас была    беларуская     мова, зразумелай - польская, руская мова здавалася нам надзвычай цяжкай, хоць мы былі пакораны яе гучаннем і тым, аб чым нам расказваў наш настаўнік. Дзякуючы   яго   настойлівасці   мы авалодалі рускай мовай, і ўсім,   хто вучыўся ў яго пазней, няцяжка было вытрымаць  экзамен  у  наву- чальныя   ўстановы. Школа вельмі многім дала пуцёўкуў жыццё. Дзесяткі яе выпускнікоў сталі педагогамі, медыцынскімі   работнікамі, інжынерамі,     вайскоўцамі, спецыялістамі сельскай гаспадаркі, дзеячамі навукі і     культуры.

Мы былі сведкамі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У 1949 годзе ў вёсцы Мядзведзічы з дзесятка аднаасобных сялянскіх гаспадарак стварылікалгас „Першае Мая". Тады ж былі арганізаваны калгасы ў Смаленіках, Мазурках, Мінічах, Гарадзішчы. Першыя калгаснікі вёскі Смаленікі, сярод якіх былі і мае бацькі, назвалі свой калгас імем беларускага песняра Янкі Купалы. Праз некалькі гадоў усе калгасы гэтых вёсак аб'ядналіся ва ўзбуйнены калгас „Першае Мая".

Колькі змен адбылося з таго часу! Пабудаваны новы будынак школы, але наша старая драўляная школа па-ранейшаму стаіць у Мядзведзічах. Той жа цынкавы дах, тыя ж вялікія вокны і той жа колер афарбоўкі, тыя ж пасталелыя і пастарэлыя дрэвы заўсёды радуюць нас, калі мы прыязджаем дадому.

 

// Равяка, К.А. Голас памяці / К.А. Равяка // Ляхавіцкі веснік. – 1991. – 9 мая.


  .

Голас памяці. Марыя Варанец з вёскі Гайнінец

подробнее.../свернуть

- Усіх людзей з навакольных вёсак фашысты выганялі на лесапавал, - успамінае Марыя Варанец. – Ля чыгункі на 100 метраў з абодвух бакоў мы павінны былі выпільваць дрэвы: гэтыя нелюдзі вельмі баяліся партызан. Праца непасільная, а я ж зусім яшчэ дзяўчо, да таго ж часта і есці не было чаго. Але ж варожыя саставы ўсё роўна ішлі пад адхон. Вёска наша гарэла, трапіўшы пад абстрэл: 6 хат так і ўспыхнулі. Асабліва бязлітаснымі былі фашысты пры адступленні: рабавалі, вывозілі ў нямеччыну моладзь. Партызан з нашай вёскі Адам Жыжа папярэдзіў нас, і мы ўцяклі ў лес. Вёска Гайнінец пасля вайны адбудавалася: кожны на свой густ узводзіў сабе жыллё. Сям’я Варанцоў – Марыя Вікенцьеўна і Антон Іосіфавіч (былы вязень фашысцкага канцлагера) – сваю сядзібу прыдбала таксама – дом вялікі і прыгожы.

 

.......

 

// Лапіч, А. Тут хаты дыхаюць камінамі... / Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 8 снежня. – С. 3.


  .

Голас памяці. Таиса Чупахина, д. Жеребковичи

подробнее.../свернуть

Война началась нежданно. На рассвете немецкие танки заняли улицу моей родной деревни Жеребковичи, что в Ляховичском районе.                                       

Немецкие солдаты не от­ходили от своих машин. Вели себя насторожен­но. У жителей просили «яйки» и «шпек». Ловили кур и броса­ли в котел.

Через несколько дней танки ушли на восток, в сторону Клецка. Затем появились по­лицаи из числа белорусов. Тех, кто хотел заработать, или тех, кто хотел отомстить за под­держку русских в период осво­бождения Беларуси в сентябре 1939 года.

В один из дней деревню окружили полицейские. Расста­вили пулеметы и приказали на­селению собраться в центре де­ревни и сдать оружие. Несли все, что имели, в том числе и штыки первой мировой. По списку были названы фамилии активистов Жеребковичей, ко­торые организовали колхоз и укрепляли советскую власть в 1939 году. Погрузили их в грузовую машину, отвезли за 4 км. Около деревни Подлесье заста­вили копать могилу и тут же расстреляли. А два человека, которых не было в это время, расстреляли на следующий день. Было и по два человека из семьи, как, например, Фо­ма Новик и его молоденькая дочь Катя. Народ приутих, на­сторожился... Ежедневно из Ляховичей на мотоцикле при­езжал поляк в полицейской форме, который предупреж­дал, чтобы жители не связыва­лись с партизанами. В один из дней убил женщину, у которой осталось трое малых детей. За­тем прибыли действующие войска и заняли школу, огоро­див ее мощным укреплением и колючей проволокой. Там на­ходился штаб. Из хаты рядом со школой выселили хозяев и разместили немецких солдат пожилого возраста, которые содержали хорошо ухоженных лошадей. Нас, детей, заставляли возить бочками воду для ло­шадей, за что мы получали бро­шенные в грязь кругленькие, на манер пилюль, конфеты.

Для устрашения людей был выловлен первый партизан по фамилии Бойко, которого возили в телеге с коромыслом за плечами и со связанными ру­ками. Молодёжь готовили вывозить в Германию. 

Когда созрел хороший уро­жай льна, на уборку из Ляховичей двое полицейских приво­дили целую колонну евреев с желтыми звездами на груди и спине. После уборки эти колонны отвели недалеко от де­ревни Потаповичи, заставили вырыть траншеи и расстреля­ли. Сюда же из Ляховичского гетто постоянно пригоняли ев­реев и расстреливали.

В это время по железной до­роге в товарных вагонах везли голодных, изможденных совет­ских военнопленных. Куда? Этого мы не знали. Лишь только с болью в душе, по велению сердца все люди нашей дерев­ни Жеребковичи организовы­вались и несли им еду: в ведрах, крынках. Я плакала, глядя, как голодные солдаты выхватыва­ли из моих рук ведро с едой и просили: хоть сырую картошку принесите.

Через некоторое время на станцию Жеребковичи прибыли вагоны с немецкими и венгерскими солдатами. Назначенный немцами староста организовывал сбор яиц с каждого хозяйства, отвозил в Ляховичи скот, коров и овец по графику. Жизнь проходила в страхе и нищете. Одежда - самотканая, обувь - лапти и ходаки, связанные из веревки. Доносились слухи, что в лесах в окрестностях деревень Заборонь, Волуй, Долгая созданы партизанские  отряды. И мы не видели, чтобы немцы куда-то выезжали за пределы своего укрепления. Все находились в каком-то ожидании.           

  И вдруг над околицей появи­лись самолеты-бомбардиров­щики без опознавательных зна­ков. Я и тетя Катя гнали с паст­бища десятка три коров и много овец.Полетели бомбы. Много животных погибло, я получила осколочные ранения в ногу.

Все ждали освобождения. Вскоре на запад пошли наши войска, в основном пехота. Ос­лабленные, измученные, обго­релые, в пыли солдаты. А мы, дети, стояли у колодцев с круж­ками и поили их студеной во­дой. Это был 1944 год, лето.Каждый год я приезжаю в дорогую моему сердцу деревеньку, чтобы поклониться праху моих предков и моих земляков. Поклониться земельке, которая меня взрастила.

// Чупахина, Т. Такое не забывается / Таиса Чупахина // Заря. – 2005. – 19 марта. – С. 2.


 


                         

 

Телефон(факс): 8-(01633) 2-15-54 Электронная почта: sch1@brest.by

Администратор сайта

Номер регистрации в БелГИЭ 123098