статистика посещений
индекс цитирования
|
Архив новостей
06.12.2021
Шляхамі Якуба Коласа3 снежня ў школе адбылася сустрэча з навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа Іванам Дубовікам, які правёў для вучняў 5-8 класаў завочную экскурсію па музею “Шляхамі Якуба Коласа”. Вучні з цікавасцю слухалі пра дзіцячыя і юнацкія гады паэта, яго першыя спробы пісьма, гады настаўніцтва на Палессі, цяжкі астрожны перыяд. Дзякуючы віртуальнай рэальнасці, змаглі пабываць у даваенным Мінску, пабачыць дом Якуба Коласа, які, на жаль, ужо не захаваўся, вулачкі, па якіх ён хадзіў, парк. Падчас сустрэчы вучні маглі задаць пытанні прадстаўніку музея, дакрануліся да рукапісаў паэта, яго першых друкаваных выданняў. Пасля сустрэчы Іван Дубовік падарыў вучням некалькі экзэмпляраў часопіса “Каласавіны”.
|