Архив новостей © Средняя школа №1 г. Ляховичи

 

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

 
Государственное учреждение образования
"Средняя школа №1 г. Ляховичи"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

Работа с персональными данными

 

© copyright

 

Архив новостей


08.12.2020

Спяшаецца чароўны Новы год

Усе чакаюць навагодніх свят! І наша школа не выключэнне.  Бо, вядома ж, чаканне Новага года, падрыхтоўка да яго пашыраюць межы святочных дзён, павялічваюць колькасць станоўчых эмоцый. А ў сувязі з непрыемнай для ўсіх нас эпідэміялагічнай сітуацыяй гэта дапаможа хоць на нейкі час забыць усё нядобрае і  задаць пэўны настрой, зрабіць надыходзячы Новы год традыцыйна чароўным, цудоўным святам.  

Вучні актыўна рыхтуюцца да Новага года. Яны з непадробнай заўзятасцю займаюцца ўпрыгожаннем школы. На вокнах з’яўляюцца цікавыя, казачныя малюнкі:  ялінкі, сняжынкі, снегавікі, зайчыкі, мядзведзі…А якая цудоўная выстава, прысвечаная навагоднім святам,  з’явілася ў школе!  У ёй вучні адлюстравалі ўсе свае ўяўленні пра Новы год. У фае аформлена яркая тэматычная фотазона. Таму са школы можна прынесці не толькі цудоўны настрой, але і запамінальныя навагоднія здымкі.

Поўным ходам праходзіць і распрацоўка ранішнікаў, якія ў гэтым годзе будуць праводзіцца толькі ў межах кожнага класа. Але Дзед Мароз завітае павіншаваць усіх вучняў з надыходзячым святам. Мы спадзяемся, што Новы год прынясе ўсім здароўе, пазітыў, добры настрой і здзяйсненне ўсіх пажаданняў.

 


                         

 

Телефон(факс): 8-(01633) 2-15-54 Электронная почта: sch1@brest.by

Администратор сайта

Номер регистрации в БелГИЭ 123098