19.04.2016
Фальклорнаму гурту “Кужалёк” - 10!
Адзначаць юбілей ў наш час – з’ява звыклая. Але ці часта вам даводзіцца адзначаць юбілей гуртка – школьнага аб’яднання па інтарэсах?
16 красавіка 2016 года фальклорны гурт “Кужалёк” сярэдняй школы №1 г. Ляхавічы адзначыў сваё 10-годдзе.
На фестываль былі запрошаны хор ветэранаў “ Сівізна”, ЦДФДзіМ, калектыў “Вытокі” гімназіі г. Ляхавічы і калектыў “Спадчына” сярэдняй школы №2.
Віншаванні і выступленні калектаваў стваралі святочны, урачысты настрой. Па-сяброўскі ўтульным было частаванне гасцей свята беларускімі салодкімі прысмакамі, прыгатаванымі кужалькоўцамі і іх бацькамі.
Мы спадзяёмся, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.