Архив новостей © Средняя школа №1 г. Ляховичи

 

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

 
Государственное учреждение образования
"Средняя школа №1 г. Ляховичи"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

Работа с персональными данными

 

© copyright

 

Архив новостей


29.10.2016

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 17 па 21 кастрычніка 2016 года ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Тыдзень пачаўся з урачыстага адкрыцця – імпрэзы “Запрашае “Кужалёк” (настаўнік Сідор Н.М.). Усе, хто раніцай заходзіў ў фае школы, чуў беларускія народныя песні, жарты, шчырае беларускае слова і адразу акуналіся ў атмасферу беларускай культуры.

На другім паверсе была арганізавана выстава малюнкаў “У госці да казкі”, удзел у якой прынялі вучні 5-ых класаў. Вучні 7 класаў запрасілі ўсіх на літаратурную гасцёўню “Гучы, роднае слова!”

Настаўнік Курловіч Л.У. правяла з вучнямі 8 класаў віктарыну “Мая Радзіма – Беларусь!”.

18 кастрычніка Абражэвіч Т.А. запрасіла вучняў 6 класаў паўдзельнічаць у КВЗ “Беларуская мова з задавальненнем!”.

У сераду ўсе жадаючыя маглі паласавацца стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Мачанка, дранікі, клёцкі, зразы, верашчака, каўбаса – гэта не поўны пералік таго, што можна было ўбачыць на стале. 

Па аналогіі з тэлевізійнай версіяй гульні “Размаўляем па-беларуску!” Сідор Н.М. правяла мерапрыемства з вучнямі 9 класаў. Вучні адгадвалі словы, тлумачылі іх лексічнае значэнне, перакладалі фразеалагізмы, шукалі ім адпаведнікі ў рускай мове, працягвалі радкі з вершаў.

Вельмі інфармацыйна насычаным атрымаўся вусны часопіс “Беларусь – краіна маёй будучыні!”, праведзены Баўтрукевіч Н.Л.

У гэты ж дзень адзінаццацікласнікі дэманстравалі свой інтэлектуальны ўзровень у турніры “Падарожжа па краіне беларусаў”.

Завяршаючым мерапрыемствам стала канцэртная праграма “Анталогія беларускай песні”. Са сцэны актавай залы гучалі беларускамоўныя песні.

Прадметны тыдзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, вучні імкнуліся праявіць свой талент, эрудыцыю, творчыя здольнасці, з вялікім задавальненнем прымалі удзел, таму з упэўненасцю можна сцвярджаць, што тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў на высокім узроўні.

 


                           

 

Телефон(факс): 8-(01633) 2-15-54 Электронная почта: sch1@brest.by

Администратор сайта

Номер регистрации в БелГИЭ 123098